Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы затрымалі мужчыну, які плянаваў тэракт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2019 14:11
Ён зьбіраў інфармацыю й сродкі з мэтай ажыцьцяўленьня тэракту на тэрыторыі Польшчы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Польшчы затрымалі мужчыны, які плянаваў тэракт
Ён зьбіраў інфармацыю й сродкі з мэтай ажыцьцяўленьня тэракту на тэрыторыі Польшчы.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі затрымала чалавека, які падазраецца ў плянаваньні тэракту, паведаміў прэс-сакратар міністра - каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn).
Гэта жыхар Радама (Radom), гораду ў цэнтральна-ўсходняй Польшчы, які мае польскае грамадзянства.
Паводле функцыянэраў Агенцтва ўнутранай бясьпекі, Данель Л. зьбіраў інфармацыю й сродкі, якія павінны былі дапамагчы яму ажыцьцявіць тэракт на тэрыторыі Польшчы.
Мужчына быў затрыманы 12 лютага гэтага году. Пракуратура высунула яму абвінавачваньне. Суд па просьбе сьледчых вырашыў аб арышце падазраванага тэрмінам на тры месяцы.
аз

Агенцтва ўнутранай бясьпекі затрымала чалавека, які падазраецца ў плянаваньні тэракту, паведаміў прэс-сакратар міністра - каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn).

Гэта жыхар Радама (Radom), гораду ў цэнтральна-ўсходняй Польшчы, які мае польскае грамадзянства.

Паводле функцыянэраў Агенцтва ўнутранай бясьпекі, Данель Л. зьбіраў інфармацыю й сродкі, якія павінны былі дапамагчы яму ажыцьцявіць тэракт на тэрыторыі Польшчы.

Мужчына быў затрыманы 12 лютага гэтага году. Пракуратура высунула супраць яго абвінавачваньне. Суд па просьбе сьледчых вырашыў аб арышце падазраванага тэрмінам на тры месяцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт