Новая палітычная партыя паўстала ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
03.03.2019 12:04
Сярод асноўных палажэньняў палітычнай праграмы новай партыі: зьніжэньне сумы падаткаў з зарплаты, дэцэнтралізацыя і судовая рэформа.
PAP/Piotr Nowak
Новая палітычная партыя паўстала ў Польшчы
«Польшча Fair Play» – гэта новая палітычная партыя, якая заявіла пра свой удзел у выбарах у Эўрапейскі парлямэнт, які адбудуцца сёлта 26 траўня. У Варшаве прайшоў ўстаноўчы зьезд партыі, лідэрам якой зьяўляецца падатковы экспэрт і палітычны камэнтатар Робэрт Гвяздоўскі.
Сярод асноўных палажэньняў палітычнай праграмы новай партыі: зьніжэньне сумы падаткаў з зарплаты, дэцэнтралізацыя і судовая рэформа. Лідэр партыі «Польшча Fair Play» (дарэчы Fair Play перакладаецца з ангельскай, як сумленная гульня) выступае таксама за ўвядзеньне аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у ніжнюю палату польскага парлямэнту – Сэйм.
Большасьць чальцоў партыі «Польшча Fair Play» гэта прадпрымальнікі й беспартыйныя чыноўнікі органаў мясцовага самакіраваньня.

IAR/эж