Уроцлаў скардзіцца на дрэнную якасьць паветра
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.02.2019 15:23
Абвешчана трывога і рэкамэндацыі абмежаваць выхад на вуліцу ды фізычную актыўнасьць па-за домам.
Foto: polskialarmsmogowy.pl
Уроцлаўскі Цэнтар кіраваньня ў крызісных сытуацыях абвясьціў папярэджаньне пра дрэнны стане паветра ў сталіцы Ніжняй Сылезіі.
Ужо ўначы якасьць паветра была ацэнена як недастатковая. З раніцы, калі выйшла сонца, а аблокі зьніклі, стан пагоршыўся.
Сёньня ва Уроцлаве бясхмарна, тэмпэратура можа сягаць больш за 10 градусаў цяпла. Адсутнасьць ветру падчас ацяпляльнага сэзона часта азначае, што якасьць паветра ў гарадах падае.
Сёньня ва Уроцлаве канцэнтрацыя пылу PM10 і PM2.5 перавышае нормы ў некалькі разоў, сягаючы 244% і 328% больш за норму.
У зьвязку з гэтым Цэнтар кіраваньня ў крызісных сытуацыях рэкамэндуе не выходзіць на вуліцу пажылым людзям і дзецям, а таксама людзям, якія пакутуюць на хваробы сэрца, дыхальных шляхоў і астмы. Акрамя таго, не рэкамэндуецца фізычная актыўнасьць па-за домам.
ПР/юл