Польшча й Беларусь падпісалі пагадненьне аб сацзабесьпячэньні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.02.2019 08:11
Дакумэнт у Варшаве падпісалі прадстаўнікі ведамстваў працы й сацыяльнай палітыкі абедзьвюх краінаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain
Віцэ-міністар па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Марцін Зелянецкі (Marcin Zieleniecki) і намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Беларусі Валерый Кавалькоў падпісалі ўчора ў Варшаве пагадненьне аб сацыяльным забесьпячэньні.
У цырымоніі ўдзельнічалі сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) і старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.
Пагадненьне павінна садзейнічаць разьвіцьцю двухбаковых эканамічных адносін.
Віцэ-міністар Зелянецкі адзначыў, што дакумэнт ліквідуе нэгатыўныя наступствы функцыянаваньня ў Польшчы й Беларусі асобных сыстэм сацыяльнага забесьпячэньня. Дамова дазволіць, напрыклад, на выплату пэнсій і дапамог грамадзянам абедзьвюх краін, якія пражываюць на тэрыторыі адной зь іх.
Падпісанае ў Варшаве пагадненьне павінна быць яшчэ ратыфікаванае абедзьвюма краінамі.
аз