Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца мадэрнізацыя ўзбраеньня арміі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.02.2019 13:58
Польскія Ўзброеныя Сілы атрымаюць амэрыканскія ракетныя сыстэмы HIMARS.
U.S. Army photo/public domain

Польскія Ўзброеныя Сілы атрымаюць ракетныя сыстэмы HIMARS. Гэта амэрыканскія артылерыйскія сыстэмы ракет павышанай мабільнасьці (High Mobility Artillery Rocket System). Устаноўка дазваляе паражаць цэлі на адлегласьці да 300 кілямэтраў. Гэта зьяўляецца вельмі важным элемэнтам рэалізацыі праграмы мадэрнізацыі Ўзброеных Сілаў. Сумесна з сыстэмамі HIMARS Польшча атрымае таксама боезапасы да іх, лягістычны і падрыхтоўчы пакет.

Гэта чарговы элемэнт мадэрнізацыі ўзбраеньня Польскага войска, пасьля набыцьця польскіх самаходных гаўбіц Краб, самаходных мінамётаў Рак, мадэрнізацыі Ракетных Войскаў і Артылерыі. Ракетныя сыстэмы, якія выкарыстоўваюць амуніцыю GMLRS i ATACMS, ёсьць у арміях многіх дзяржаў-сябраў NATO.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт