Logo Polskiego Radia
Print

Польскае мяса хворых кароў прадавалася ў іншыя краіны ЭЗ

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.02.2019 14:17
На продаж трапіла 9,5 тон інфіцыраванай ялавічыны, зь іх 2,7 тоны пайшло на экспарт.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мяса хворых кароў з Польшчы прадавалася ў іншыя краіны Эўрапейскага Зьвязу, інфармуе Rzeczpospolita.
Забой і перапрацоўку хворых кароў выявілі журналісты тэлебачаньня TVN. У адным зь мясакамбінатаў Мазоўша. Бойня была зачыненая адразу пасьля публікацыі скандальнага матэрыялу.
На продаж трапіла 9,5 тон інфіцыраванай ялавічыны, зь іх 2,7 тоны пайшло на экспарт. Паводле паведамленьняў замежнай прэсы, 240 кіляграм хворай ялавічыны выкрыта ў Швэцыі, 300 кіляграм у Славаччыне. Чэская міністэрства сельскай гаспадаркі запатрабавала тлумачэньняў ад польскага амбасадара ў Празе.
Агулам заражанай ялавічына трапіла ў 9 краінаў ЭЗ – Румынія, Вугоршчына, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Гішпанія, Летува, а нават Партугалія. Ва ўсіх гэых краінах небясьпечная ялавічына была вынятая з абароту.
Нягледзячы на тое, што маштаб экспарту інфіцыраванай мяса невялікі, скандал вакол гэтай сытуацыі моцна ўдарае ў імідж польскай жывёлагадоўлі. Польшча экспартуе каля 80% усё выраблена ў краіне ялавічыны, за 10 месяцаў летась гэта прынесла больш за 1 мільярд 200 тысяч эўра прыбытку.
Прадстаўнікі прадпрыемстваў жывёлагадоўлі апасаюцца, што інфармацыя аб заражанай ялавічыне на доўга затрымаецца ў эўрапейскіх СМІ.
У Польскім аб’яднаньні вытворцаў мяса паведаміла, што крызіс ужо выклікаў гвалтоўнае зьніжэньне закупачных цэн. У сярэднім, на продажы адной каровы польскія фэрмэры сталі зарабляюць на 95 эўра меней, канстатуе Rzeczpospolita.


Забой і перапрацоўку хворых кароў выявілі журналісты тэлебачаньня TVN. У адным зь мясакамбінатаў Мазоўша. Бойня была зачыненая адразу пасьля публікацыі скандальнага матэрыялу. На продаж трапіла 9,5 тон інфіцыраванай ялавічыны, зь іх 2,7 тоны пайшло на экспарт.

Паводле паведамленьняў замежнай прэсы, 240 кіляграм хворай ялавічыны выкрыта ў Швэцыі, 300 кіляграм у Славаччыне. Чэская міністэрства сельскай гаспадаркі запатрабавала тлумачэньняў ад польскага амбасадара ў Празе. Агулам заражаная ялавічына трапіла ў 9 краінаў ЭЗ, гэта Румынія, Вугоршчына, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Гішпанія, Летува, а нават Партугалія. Ва ўсіх гэтых краінах небясьпечная ялавічына была вынятая з абароту.

Нягледзячы на тое, што маштаб экспарту інфіцыраванай мяса невялікі, скандал вакол гэтай сытуацыі моцна ўдарае ў імідж польскай жывёлагадоўлі. Польшча экспартуе каля 80% усёй вырабленай ў краіне ялавічыны, за 10 месяцаў летась гэта прынесла больш за 1 мільярд 200 тысяч эўра прыбытку.Прадстаўнікі прадпрыемстваў жывёлагадоўлі апасаюцца, што інфармацыя аб заражанай ялавічыне на доўга затрымаецца ў эўрапейскіх СМІ.

У Польскім аб’яднаньні вытворцаў мяса паведамілі, што крызіс ужо выклікаў гвалтоўнае зьніжэньне закупачных цэн. У сярэднім, на продажы адной каровы польскія фэрмэры сталі зарабляюць на 95 эўра меней.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт