Logo Polskiego Radia
Print

У польскай Лодзі ўзьнік Цэнтар крэатыўнасьці «Фабрыка»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.01.2019 13:01
Цэнтар будзе прасторай, якая аб’яднае дызайн і рамяство, тэмы, гістарычна і традыцыйна зьвязаныя з Лодзьдзю.
fot. Danuta Matloch/MKiDN

У польскай Лодзі ўзьнік Цэнтар крэатыўнасьці «Фабрыка». Гэта месца, створанае супольна Лодзкай спэцыяльнай эканамічнай зонай і Саюзам лічбавая Польшча. Цэнтар будзе прасторай, якая аб’яднае дызайн і рамяство, інакш кажучы, тэмы, гістарычна і традыцыйна зьвязаныя з Лодзьдзю.
«Крэатыўная прамысловасьць – гэта будучыня гаспадаркі, якая вымагае падтрымкі як з боку дзяржавы, так і бізнэс асяродзьдзяў», – падкрэсьліў віцэ-прэм’ер, міністар культуры Пётр Гліньскі, які прымаў удзел у адкрыцьці Цэнтра крэатыўнасьці «Фабрыка».
Паводле міністра Гліньскага, культура зьяўляецца асновай для ўсёй крэатыўнай прамысловасьці. «Сучасныя тэхналёгіі – вельмі важныя, але асноўным зьяўляецца выклік, каб дасягнуць адпаведнай прапорцыі паміж культурніцкай крэатыўнасьцю і тэхналёгіямі», – сказаў Гліньскі.
Гэта першы такі інавацыйны праект у Польшчы. Лодзь – гэта адзін з важнейшых у краіне цэнтраў, дзе рэалізуюцца праекты, зьвязаныя з модай, архітэктурай, фільмам і дызайнам. Мэтай стваральнікаў праекту зьяўляецца прыбаўленьне ім інавацый і тэхналёгій, якія павялічаць іх патэнцыял і дадуць новую якасьць на мастацкім рынку.

Гэта месца, створанае супольна Лодзкай спэцыяльнай эканамічнай зонай і Саюзам лічбавая Польшча. Цэнтар будзе прасторай, якая аб’яднае дызайн і рамяство, інакш кажучы, тэмы, гістарычна і традыцыйна зьвязаныя з Лодзьдзю.

«Крэатыўная прамысловасьць – гэта будучыня гаспадаркі, якая вымагае падтрымкі як з боку дзяржавы, так і бізнэс асяродзьдзяў», – падкрэсьліў віцэ-прэм’ер, міністар культуры Пётр Гліньскі, які прымаў удзел у адкрыцьці Цэнтра крэатыўнасьці «Фабрыка».

Паводле міністра Гліньскага, культура зьяўляецца асновай для ўсёй крэатыўнай прамысловасьці. «Сучасныя тэхналёгіі – вельмі важныя, але асноўным зьяўляецца выклік, каб дасягнуць адпаведнай прапорцыі паміж культурніцкай крэатыўнасьцю і тэхналёгіямі», – сказаў Гліньскі.

Гэта першы такі інавацыйны праект у Польшчы. Лодзь – гэта адзін з важнейшых у краіне цэнтраў, дзе рэалізуюцца праекты, зьвязаныя з модай, архітэктурай, фільмам і дызайнам. Мэтай стваральнікаў праекту зьяўляецца прыбаўленьне ім інавацый і тэхналёгій, якія павялічаць іх патэнцыял і дадуць новую якасьць на мастацкім рынку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт