Logo Polskiego Radia
Print

Пахаваньне мэра Гданьска будзе мець часткова дзяржаўны характар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2019 13:32
Нацыянальная жалоба будзе абавязваць з пятніцы, з 17.00, да суботы, да 19.00.
PAP/Wojciech Pacewicz

Пахаваньне мэра Гданьска Паўла Адамовіча будуць насіць часткова дзяржаўны характар. Пахаваньне адбудзецца пры ўдзеле ганаровага эскорту Ваенна-марскіх сіл. Са згоды сям'і нябожчыка і арганізатараў, перанос труны з Эўрапейскага цэнтра салідарнасьці ў базыліку Сьвятой Марыі адбудзецца ў суправаджэньні ваеннага аркестра. Пахаваньне Паўла Адамовіча пройдзе ў суботу, 19 студзеня, у базыліцы Сьвятой Марыі ў Гданьску. Там жа яго пахаваюць.
У пахавальнай цырымоніі трагічна загінуўшага мэра Гданьска Паўла Адамовіча прымуць удзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі.
Нацыянальная жалоба будзе абавязваць з пятніцы, з 17.00, да суботы, да 19.00.
Мэр Гданьска Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненьні 13 студзеня падчас фіналу «Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. На наступны дзень ён памёр у бальніцы. 27-гадоваму Стэфану В., які зьдзейсьніў забойства, пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Пахаваньне адбудзецца пры ўдзеле ганаровага эскорту Ваенна-марскіх сіл. Са згоды сям'і нябожчыка і арганізатараў, перанос труны з Эўрапейскага цэнтра салідарнасьці ў базыліку Сьвятой Марыі адбудзецца ў суправаджэньні ваеннага аркестра. Пахаваньне Паўла Адамовіча пройдзе ў суботу, 19 студзеня, у базыліцы Сьвятой Марыі ў Гданьску. Там жа яго пахаваюць.

У пахавальнай цырымоніі трагічна загінуўшага мэра Гданьска Паўла Адамовіча прымуць удзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Нацыянальная жалоба будзе абавязваць з пятніцы, з 17.00, да суботы, да 19.00.

Мэр Гданьска Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненьні 13 студзеня падчас фіналу «Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. На наступны дзень ён памёр у бальніцы. 27-гадоваму Стэфану В., які зьдзейсьніў забойства, пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт