Logo Polskiego Radia
Print

Палякі не баяцца згубіць працу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2019 13:43
Большасьць польскіх працаўнікоў упэўненая, што лёгка знойдуць новую працу.
www.pixabay.com

89%, то бок пераважная большасьць, польскіх працаўнікоў заяўляюць, што яны з лёгкасьцю могуць знайсьці новую працу.

Такія вынікі сацыялягічных апытаньняў прадставіла кампанія "Рандстад Польшча". У мінулым годзе сярэдні час пошукаў новай працу склаў каля двух месяцаў, пры гэтым для мужчыны было крыху менш, а для жанчын крыху больш. Найхутчэй працу знойдуць асобы ва ўзросьце 29 гадоў ды менш.

З апублікаваным сёньня 34-га Манітору рынку працы ў Польшчы вынікае, што асноўнай прычынай зьмены працы ў Польшчы зьяўляецца памкненьне да прафэсійнага разьвіцьця, а не заробак, як было раней.

У чацьвёртым квартале 2018 года года нязначна зьнізіўся ўзровень задаволенасьці працай. На сёньняшні момант найбольш задаволены сваёй працай жыхары поўдня Польшчы, гэты ўзровень прыкметна ніжэй, у цэнтры краіны.

Згодна з вынікамі дасьледаваньня, цягам апошніх шасьці месяцаў 4 з 10 супрацоўнікаў у Польшчы атрымалі вышэйшыя заробкі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт