Logo Polskiego Radia
Print

Палякаў, якія падпалілі вугорскі цэнтар ва Ўкраіне, будуць судзіць за тэрарызм

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2019 14:21
Гэта было на руку Расеі, якая зацікаўленая ў дэстабілізацыі свайго заходняга суседа, дзе ўжо ідзе гібрыдная вайна ў Данбасе, Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.
abw.gov.pl

Палякаў, якія падпалілі вугорскі цэнтар ва Ўкраіне, будуць судзіць за тэрарызм
Генэральная пракуратура Польшчы перадала ў суд матэрыялы справы ў дачыненьні да траіх палякаў, якія ў пачатку лютага 2018 году арганізавалі й зьдзейсьнілі падпал вугорскага цэнтра культуры ва ўкраінскім Ужгарадзе.
Зламысьнікам прад'яўленае абвінавачаньне ў тэрарызьме. Паводле дадзеных сьледзтва, за падпал выканаўцы атрымалі па тысячы злотых (каля 230 эўра) ад заказчыка – нямецкага журналіста, які, як мяркуецца, дзейнічаў па ўказаньні расейскіх спэцслужбаў, паведамляе Расейская служба Польскага радыё.
«Гэта была правакацыя з мэтай пагаршэньня ўкраінска-вугорскіх адносін. Гэта было на руку Расеі, якая зацікаўленая ў дэстабілізацыі свайго заходняга суседа, дзе ўжо ідзе гібрыдная вайна ў Данбасе », – адзначылі ў Агенцтве ўнутранай бясьпекі Польшчы.
Галоўным падазраваным па справе зьяўляецца 28-гадовы Міхал П., які зьвязаны з нэафашысцкай арганізацыяй «Фаланга» й прарасейскай партыяй «Зьмена«, лідар якой ужо трэці год знаходзіцца пад сьледзтвам па падазрэньні ў супрацоўніцтве з расейскай і кітайскай разьведкамі.
Следзтвам устаноўлена, што Міхал П. завэрбаваў дваіх іншых палякаў – Адрыяна М. і Томаша Ш., даўшы ім 500 эўра на куплю запальнай сумесі, а таксама мабільныя тэлефоны, сім-карты й курткі. Зламысьнікі павінны былі запісаць на відэа падпал і пераслаць яму, што павінна было азначаць выкананьне заданьня.
Жадаючых прыняць удзел у антыўкраінскай акцыі Міхал П. шукаў у Кракаве сярод прыхільнікаў «Фалангі». У сярэдзіне студзеня ён сустрэўся з 22-гадовым электрыкам Адрыянам М. і сказаў, што хоча, каб той намаляваў на будынку вугорскага цэнтра культуры ва Ўжгарадзе свастыку й лічбу «88», якая азначае нацысцкае прывітаньне «Хайль Гітлер». Пазьней Міхал П. пачаў плянаваць падрабязную апэрацыю, завэрбаваўшы таксама 26-гадовага перакладчыка Томаша, які павінен быў зьняць відэа падпалу.
Па факце падпалу, які адбыўся 4 лютага 2018 года, усе трое былі затрыманыя Агенцтвам унутранай бясьпекі Польшчы.

Генэральная пракуратура Польшчы перадала ў суд матэрыялы справы ў дачыненьні да траіх палякаў, якія ў пачатку лютага 2018 году арганізавалі й зьдзейсьнілі падпал вугорскага цэнтра культуры ва ўкраінскім Ужгарадзе.

Зламысьнікам прад'яўленае абвінавачаньне ў тэрарызьме. Паводле дадзеных сьледзтва, за падпал выканаўцы атрымалі па тысячы злотых (каля 230 эўра) ад заказчыка – нямецкага журналіста, які, як мяркуецца, дзейнічаў па ўказаньні расейскіх спэцслужбаў, паведамляе Расейская служба Польскага радыё.

«Гэта была правакацыя з мэтай пагаршэньня ўкраінска-вугорскіх адносін. Гэта было на руку Расеі, якая зацікаўленая ў дэстабілізацыі свайго заходняга суседа, дзе ўжо ідзе гібрыдная вайна ў Данбасе», – адзначылі ў Агенцтве ўнутранай бясьпекі Польшчы.

Галоўным падазраваным па справе зьяўляецца 28-гадовы Міхал П., які зьвязаны з нэафашысцкай арганізацыяй «Фаланга» й прарасейскай партыяй «Зьмена«, лідар якой ужо трэці год знаходзіцца пад сьледзтвам па падазрэньні ў супрацоўніцтве з расейскай і кітайскай разьведкамі.

Следзтвам устаноўлена, што Міхал П. завэрбаваў дваіх іншых палякаў – Адрыяна М. і Томаша Ш., даўшы ім 500 эўра на куплю запальнай сумесі, а таксама мабільныя тэлефоны, сім-карты й курткі. Зламысьнікі павінны былі запісаць на відэа падпал і пераслаць яму, што павінна было азначаць выкананьне заданьня.

Жадаючых прыняць удзел у антыўкраінскай акцыі Міхал П. шукаў у Кракаве сярод прыхільнікаў «Фалангі». У сярэдзіне студзеня ён сустрэўся з 22-гадовым электрыкам Адрыянам М. і сказаў, што хоча, каб той намаляваў на будынку вугорскага цэнтра культуры ва Ўжгарадзе свастыку й лічбу «88», якая азначае нацысцкае прывітаньне «Хайль Гітлер». Пазьней Міхал П. пачаў плянаваць падрабязную апэрацыю, завэрбаваўшы таксама 26-гадовага перакладчыка Томаша, які павінен быў зьняць відэа падпалу.

Па факце падпалу, які адбыўся 4 лютага 2018 года, усе трое былі затрыманыя Агенцтвам унутранай бясьпекі Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт