Logo Polskiego Radia
Print

У 2019-м годзе польская эканоміка будзе далей расьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.12.2018 17:42
Аднак тэмпы росту будуць больш павольныя, чым у 2018-ым годзе.
www.polskieradio.pl

У 2019 гады польская эканоміка будзе працягваць расьці, але больш павольнымі тэмпамі, чым у 2018 годзе, прагназуюць аналітыкі.

На думку некаторых зь іх, тэмпы росту будуць вагацца на ўзроўні 3,5 – 4%. Сёлета польская эканоміка вырасла больш чым на 5%.

Анджэй Кубісяк з Польскага эканамічнага інстытута лічыць, што ўзровень росту ВУП у 2019 гады павінны працягваць стымуляваць рынак працы, хоць, верагодна, не так, як у апошнія гады. Экспэрт дадаў, што захаваецца нізкі ўзровень беспрацоўя. «Тое, што, безумоўна, будзе няпростай задачай для працадаўцаў – гэта даць рады нарастаючым праблемам з пошукам кандыдатаў на працу» – перакананы экспэрт.

Гэта зьвязана, сярод іншага, зь дэмаграфіяй. Дэмаграфічная сытуацыя - адзін з выклікаў, якія стаяць перад польскай эканомікай.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт