Сьмерць турыста ды выпадкі ў польскіх гарах
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
31.12.2018 14:33
Памёр мужчыны, якога знайшлі непадалёк ад горнага прыстанішча на Рыцэжовай ў Бескідах Жывецкіх.
Foto: pixabay.com/CC0
Ратаўнікі з мясцовага GOPR паведамілі, што яго знайшлі іншыя турысты ды паведамілі ім. Мужчына быў дастаўлены ў рэанімацыю, дзе памёр. Прычына сьмерці пакуль не вядомая. Будзе праводзіцца ўскрыцьцё.
У апошнія дні ў Бескідах здарылася вялікая колькасьць трагічных здарэньняў. Выратавальнікі маюць мноства працы. На лыжных трасах павялічыліся здарэньні з-за кепскіх умоў надворʼя і павелічэньня трафіку.
Няшчасныя выпадкі здараюцца не толькі сярод гарналыжнікаў. Тры чалавекі моцна пабіліся, катаючыся на санках. Падчас спуску яны ўдарыліся ў дрэвы й атрымалі сурʼёзныя раненьні. Ахвяры мелі шматлікія траўмы галавы, зламаныя рукі і ногі.
ПР/юл