У Польшчы будуць прасоўваць чацьвёртую прамысловую рэвалюцыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.12.2018 18:12
У першым квартале 2019 году ў Польшчы пачне дзейнічаць Фонд „Плятформа прамысловасьці будучыні”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Польшчы будуць прасоўваць чацьвёртую прамысловую рэвалюцыю
У першым квартале 2019 году ў Польшчы пачне дзейнічаць Фонд „Плятформа прамысловасьці будучыні”.
У першым квартале 2019 году ў Польшчы пачне дзейнічаць Фонд „Плятформа прамысловасьці будучыні”.
Арганізацыя будзе дапамагаць польскай эканоміцы адаптавацца да выклікаў чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі. Гаворка ідзе, між іншым, пра падтрымку лічбавых пераўтварэньняў, прадуктаў й бізнэс-мадэляў, якія выкарыстоўваюць найноўшыя дасягненьні ў галіне аўтаматызацыі, штучнага інтэлекту, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій.
Задачай фонду будзе знаёміць прадпрымальнікаў з пытаньнямі, датычнымі чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі. Падобныя арганізацыі дзейнічаюць у іншых эўрапейскіх краінах, напрыклад, у Нямеччыне.
Першапачатковы бюджэт Фонду „Плятформа прамысловасьці будучыні” – 2 мільёны злотых.
аз