Logo Polskiego Radia
Print

Паляк стаў пятай ахвярай тэракта ў Страсбургу

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.12.2018 13:04
Прэзыдэнт Польшчы пасьмяротна адзначыць паляка Барташа Нядзельскага, які загінуў у выніку тэракта ў Страсбургу.
Калядны кірмаш у Страсбургу, дзе адбыўся тэракт 11 сьнежняКалядны кірмаш у Страсбургу, дзе адбыўся тэракт 11 сьнежняФота: EPA/RONALD WITTEK

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пасьмяротна адзначыць паляка Барташа Нядзельскага, які памёр ад сьмяротнай раны, якую атрымаў у Страсбургу ад тэрарыста.

36-гадовы Барташ Нядзельскі стаў пятай сьмяротнай ахвярай нападу 11 сьнежня, калі тэрарыст Шэрыф Чэкат, выкрыкваючы «Алах акбар», адкрыў агонь па прахожых каля каляднага кірмашу ў цэнтры Страсбурга.

Паляк быў паранены ў галаву. Некалькі дзён мэдыкі змагаліся за яго жыцьцё.

«Ён працаваў у Эўрапейскім парлямэнце, я ведаў яго ў твар. Я ўзрушаны», — напісаў у твітары Анджэй Дуда. Старшыня Эўрапейскага парлямэнта Антоніа Таяні выказаў спачуваньні сям'і паляка.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт