Паляк прызнаны адным з найпрыгажэйшых мужчын сьвету
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
17.12.2018 12:11
На шоў Mister Supranational 2018, якое вёў беларус Іван Падрэз, паляк Якуб Пётр Куцнэр заняў другое месца.
Якуб Пётр КуцнэрФота: facebook.com/jakub.kucner.3
16 сьнежня тэлеканал Polsat паказаў фінал міжнароднага конкурсу Mister Supranational 2018, які праходзіў на польскім курорце Крыніца-Здруй. Гэта аналяг конкурсаў жаночай прыгажосьці. Але на гэты раз паміж сабой спаборнічалі мужчыны — 40 хлопцаў з усяго сьвету. Прызавы фонд складаў 30 000 даляраў.
Польшчу прадстаўляў Містэр Польшча 2017 Якуб Пётр Куцнэр, мадэль і пэрсанальны трэнэр.
Адным з найбольш эфэктных элемэнтаў праграмы было танцавальнае шоў, пастаўленае выдатным танцорам Томашам Бараньскім.
Вялі цырымонію журналістка тэлеканала Polsat Sport Паліна Хылеўская, актрыса Аляксандра Швэд і вядомы беларускі тэлевядучы Іван Падрэз.
Пераможцам конкурсу Mister Supranational 2018 стаў Містэр Індыя Пратамэш Маўлінгкар. Паляк Якуб Пётр Куцнэр стаў I Mister Supranational 2018.
вк