Завяршылася Кліматычная канфэрэнцыя ААН, якая праходзіла ў Ктавіцэ
Удзельнікі 24-й Канфэрэнцыі бакоў Рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату ўзгаднілі канчатковы варыянт дакумэнта, асноўныя палажэньні якога накіраваны на стварэньне інструмэнтаў, якія дадуць магчымасьць укараненьня ў жыцьцё Парыскага пагадненьня 2015 года.
Прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц кліматычнага саміту пасьля вяртаньня з польскіх Катавіцэ павінны ўлічыць у сваёй унутранай палітыцы ды інвэстыцыях справаздачы Міжнароднай праграмы па праблеме зьмяненьня клімату, у якіх паказаныя наступствы далейшага росту тэмпературы на Зямлі.
Адным з важных вынікаў Канфэрэнцыі бакоў Рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату ў Катавіцэ павінны стаць канкрэтныя дырэктывы, якія датычацца фінансаваньня барацьбы зь кліматычнымі зьменамі і падтрымкі дзяржаў, якія разьвіваюцца ў гэтай галіне.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter павіншаваў удзельнікаў канфэрэнцыі зь дасягнутымі паразуменьнем: « Міжнародная супольнасьць застаецца заангажаваная ў барацьбу са зьменай клімату».
Нагадаем, Кліматычная канфэрэнцыя ААН пачалася ў нядзелю, 2 сьнежня. У ёй прынялі ўдзел каля 200 прадстаўнікоў розных дзяржаў сьвету. Паводле ўладаў Катавіцэ, агулам, разам з назіральнікамі ды журналістамі, у саміце ўдзельнічала 21,5 тысяча чалавек.
PAP/IAR/эж
Удзельнікі 24-й Канфэрэнцыі бакоў Рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату ўзгаднілі канчатковы варыянт дакумэнта, асноўныя палажэньні якога накіраваны на стварэньне інструмэнтаў, якія дадуць магчымасьць укараненьня ў жыцьцё Парыскага пагадненьня 2015 года.
Прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц кліматычнага саміту пасьля вяртаньня з польскіх Катавіцэ павінны ўлічыць у сваёй унутранай палітыцы ды інвэстыцыях справаздачы Міжнароднай праграмы па праблеме зьмяненьня клімату, у якіх паказаныя наступствы далейшага росту тэмпературы на Зямлі.
Адным з важных вынікаў Канфэрэнцыі бакоў Рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату ў Катавіцэ павінны стаць канкрэтныя дырэктывы, якія датычацца фінансаваньня барацьбы зь кліматычнымі зьменамі і падтрымкі дзяржаў, якія разьвіваюцца ў гэтай галіне.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter павіншаваў удзельнікаў канфэрэнцыі зь дасягнутым паразуменьнем: «Міжнародная супольнасьць застаецца заангажаваная ў барацьбу са зьменай клімату».