Нарвэжка атрымала палітычны прытулак у Польшчы
Нарвэскае Ўпраўленьне па справах дзяцей хоча адабраць у жанчыны дачку.
Міністэрства замежных спраў Польшчы прадаставіла палітычны прытулак нарвэжцы Сілье Гармо й яе дачцэ Эйры ў сувязі з парушэньнем ейных правоў і свабодаў у Нарвэгіі, паведаміў у Твітары адвакат жанчыны Барташ Левандоўскі. Паводле адваката, такім чынам Польшча пацьвердзіла, што „ахова сям’і патрабуе рашучай міжнароднай рэакцыі”.
Грамадзянка Нарвэгіі разам з чатырохмесячнай дачкой прыехала ў Польшчу ў траўні 2017 году, пасьля таго, як сябры папярэдзілі яе, што нарвэскія ўлады плянуюць адабраць у яе дзіця. Барнэвэрнэт (Barnevernet) – нарвэскае ўпраўленьне па справах дзяцей, абвінаваціла жанчыну ў злоўжываньні парацэтамолам і ў хранічнай стомленасьці.
У Польшчы Сілье Гармо падала заяву на атрыманьне палітычнага прытулку. У студзені 2018 году Польскае ўпраўленьне па справах іншаземцаў вырашыла, што гэткая мера неабходна для абароны правоў маці й ейнай непаўналетняй дачкі. Аднак у ліпені бягучага году міністар замежных спраў Польшчы адмовіў жанчыне ў прадастаўленьні прытулку ў краіне.
Адвакаты наврэжкі падалі апэляцыю на гэтае рашэньне. Яны спасылаліся на тое, што ў Нарвэгіі была выдадзеная пастанова аб неадкладным адабраньні дачкі ў маці, калі яна толькі вернецца ў краіну.
Паводле паведамленьня адваката Барташа Левандоўскага, міністар замежных спраў Польшчы скаргу нарвэжкі задаволіў.
Эйры Гармо неўзабаве споўніцца два гады й яна амаль усё сваё жыцьцё пражывае ў Польшчы.
Палітыка нарвэскага Ўпраўленьня па справах дзяцей неаднойчы крытыкавалася на міжнароднай арэне. Яна была таксама адмоўна ацэненая ў дакладзе Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
tvp.info/аз
Міністэрства замежных спраў Польшчы прадаставіла палітычны прытулак нарвэжцы Сілье Гармо й яе дачцэ Эйры ў сувязі з парушэньнем iх правоў і свабодаў у Нарвэгіі, паведаміў у Твітары адвакат жанчыны Барташ Левандоўскі. Паводле адваката, такім чынам Польшча пацьвердзіла, што „ахова сям’і патрабуе рашучай міжнароднай рэакцыі”.
Грамадзянка Нарвэгіі разам з чатырохмесячнай дачкой прыехала ў Польшчу ў траўні 2017 году, пасьля таго, як сябры папярэдзілі яе, што нарвэскія ўлады плянуюць адабраць у яе дзіця. Барнэвэрнэт (Barnevernet) – нарвэскае ўпраўленьне па справах дзяцей, абвінаваціла жанчыну ў злоўжываньні парацэтамолам і ў хранічнай стомленасьці.
У Польшчы Сілье Гармо падала заяву на атрыманьне палітычнага прытулку. У студзені 2018 году Польскае ўпраўленьне па справах іншаземцаў вырашыла, што гэткая мера неабходна для абароны правоў маці й ейнай непаўналетняй дачкі.
Аднак у ліпені бягучага году міністар замежных спраў Польшчы адмовіў жанчыне ў прадастаўленьні прытулку ў краіне.