Logo Polskiego Radia
Print

Толькі да 21 сьнежня ў Варшаве можна паглядзець скрыпку Страдзівары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2018 16:17
  • Страдзівары.mp3
У траўні 2018 году першы ў пасьляваеннай Польшчы Страдзівары трапіў у рукі віртуоза Януша Ваўроўскага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі да 21 сьнежня ў Каралеўскім замку ў Варшаве можна паглядзець першую ў пасьляваеннай Польшчы скрыпку Страдзівары. Паводле дырэктару замку Войцеха Фалькоўскага, гэта выключная падзея. «Магчымасьць паглядзець на адлегласьць некалькіх сантымэтраў на рэч з майстэрні Страдзівары – гэта справа абсалютна ўнікальная. Такіх нагод у сьвеце амаль не бывае», – сказаў Фалькоўскі.
На выходных у Каралеўскім замку адбылася ўрачыстасьць наданьня найкаштоўнейшай скрыпцы ў Польшчы імя Polonia.
У траўні 2018 году першы ў пасьляваеннай Польшчы Страдзівары, дзякуючы фундатарам Раману Земяну і Стэфану Маргэнстэрну, трафілі ў рукі віртуоза Януша Ваўроўскага, які мае выключнае права ігры на інструмэнце.
Скрыпку Страдзівары купілі з нагоды 100-годзьдзя польскай незалежнасьці. Перад Другой сусьветнай вайной у Польшчы была скрыпка Страдзівары. На жаль, усе каштоўныя інструмэнты былі вывезеныя, прададзеныя ці трапілі ў іншыя рукі.

Толькі да 21 сьнежня ў Каралеўскім замку ў Варшаве можна паглядзець першую ў пасьляваеннай Польшчы скрыпку Страдзівары. Паводле дырэктару замку Войцеха Фалькоўскага, гэта выключная падзея.

«Магчымасьць паглядзець на адлегласьць некалькіх сантымэтраў на рэч з майстэрні Страдзівары – гэта справа абсалютна ўнікальная. Такіх нагод у сьвеце амаль не бывае», – сказаў Фалькоўскі.

На выходных у Каралеўскім замку адбылася ўрачыстасьць наданьня найкаштоўнейшай скрыпцы ў Польшчы імя Polonia.

У траўні 2018 году першы ў пасьляваеннай Польшчы Страдзівары, дзякуючы фундатарам Раману Земяну і Стэфану Маргэнстэрну, трапіў у рукі віртуоза Януша Ваўроўскага, які мае выключнае права ігры на інструмэнце.

Скрыпку Страдзівары купілі з нагоды 100-годзьдзя польскай незалежнасьці. Перад Другой сусьветнай вайной у Польшчы была скрыпка Страдзівары. На жаль, усе каштоўныя інструмэнты былі вывезеныя, прададзеныя ці трапілі ў іншыя рукі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт