Лех Валэнса павінен перапрасіць Яраслава Качыньскага
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.12.2018 15:21
Былы прэзыдэнт Польшчы павінен перапрасіць старшыню кіроўнай партыі за словы пра яго адказнасьць за смаленскай катастрофу.
PAP/Adam Warżawa
Лех Валэнса павінен перапрасіць Яраслава Качыньскага
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса павінен перапрасіць старшыню кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслава Качыньскага за словы пра яго адказнасьць за смаленскай катастрофу, у якой загінулі 96 чалавек польскай эліты, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі. У іншых аспэктах суд адхіліў прэтэнзіі старшыні партыі і не прысудзіў штраф Валэнсе.
Згодна з рашэньнем суду, Лех Валэнса павінен зрабіць заяву: «Прашу прабачэньня ў Яраслава Качыньскага за тое, што ў маіх публічных выказваньнях у пэрыяд з красавіка 2015 да траўня 2017 году я сфармуляваў закіды, што Яраслаў Качыньскі, разумеючы неадпаведныя ўмовы надвор’я, якія панавалі падчас палёту польскай дэлегацыі ў Смаленск, выдаў распараджэньне прызямліцца, у выніку чаго давёў да авіякатастрофы 10 красавіка 2010 году, а сваімі далейшымі дзеяньнямі рабіў намаганьне перакінуць адказнасьць за смаленскую катастрофу на іншых. Гэтымі словамі я парушыў добрае імя і годнасьць Яраслава Качыньскага».
Яраслаў Качыньскі патрабаваў акрамя словаў прабачэньня аштрафаваць Валэнсу на 30 тысяч злотых (8100 даляраў).
Рашэньне суду можа быць аспрэчанае.

ав