Logo Polskiego Radia
Print

Прэстыжна мець офіс у Варшаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.12.2018 15:42
Буйныя кампаніі часта пераяжджаюць, а іх мэтай зьяўляецца Варшава.
Photo: Pixabay/SkitterphotoPhoto: Pixabay/Skitterphoto

Буйныя кампаніі часта пераяжджаюць, а іх мэтай зьяўляецца Варшава – аб гэтым паведамляе Статыстычнае ўпраўленьне ў Варшаве.

Большасьць буйных кампаній выбіраюць сталіцу краіны, меншыя – прыгарадныя мясцовасьці Варшавы.

Па словах Томаша Зэгара (Tomasz Zegar) з Статыстычнага ўпраўленьня, ёсьць дзьве асноўныя прычыны, чаму прадпрымальнікі так імкнуцца пераехаць у сталіцу.

Т.Зэгар: Першая – гэта апэратыўнасьць падатковых органаў – прасьцей схавацца ў вялікай групе прадпрыемстваў, пагроза інспэкцыі меншая, а другая – гэта прэстыж месца, у якім знаходзіцца офіс кампаніі.

Найчасьцей мігруюць у Польшчы маладыя фірмы зь нядоўгім рынкавым стажам, адзначае Томаш Зэгар.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт