Logo Polskiego Radia
Print

У Познані пачаўся IV польскі сяльгаскангрэс

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.12.2018 17:11
Прадстаўнікі галіны абмяркоўвалі з міністрам сельскай гаспадаркі Янам Кшыштафам Арданоўскім праблемы польскай вёскі.
Foto: PAP/Jakub Kaczmarczyk

«Некалі 70% палякаў жылі за межамі гарадоў, сёньня ўсё наадварот», – заявіў старшыня Нацыянальнага савета сельскагаспадарчых палат Віктар Шмулевіч.

Цяпер у вёсцы жыве шмат людзей, якія не зьвязаныя з сельскай гаспадаркай, і гэта прыводзіць да напружанасьці. Мы павінны захаваць, каб у сельскіх раёнах дамінуючую ролю грала сельскагаспадарчую вытворчасьць. Калі нехта пагаджаецца на жыцьцё ў вёсцы, ён павінен таксама прыняць цяжар зьвязаны з сельскагаспадарчай вытворчасьцю.

Іншай тэмай дыскусіі стала экалёгія, як задача, якая стаіць перад польскай сельскай гаспадаркай. Удзельнікі кангрэсу казалі, што палякі павінны перадаць зямлю ў добрым стане будучым пакаленьням.

Таксама на кангрэсе ў Познані была паказаная Нацыянальная сельскагаспадарчая выстава. На ёй можна ўбачыць, як польская вёска выглядала ў часы атрыманьня незалежнасьці, а як выглядае цяпер.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт