Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пратэстуюць таксісты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2018 12:58
Кіроўцы таксі пратэстуюць супраць нядобрасумленнай канкурэнцыі.
У Варшаве пратэстуюць таксісты.У Варшаве пратэстуюць таксісты.PAP/Jacek Turczyk

У Варшаве пратэстуюць таксісты
Кіроўцы таксі пратэстуюць супраць нядобрасумленнай канкурэнцыі.
Сёньня ў Варшаве чарговы раз пратэстуюць таксісты. Апоўдні яны выехалі на вуліцы сталіцы й заблякавалі рых. Такім чынам кіроўцы таксі выказваюць свой пратэст супраць нелегальных перавозчыкаў.
Гэта другі пратэст таксістаў у сталіцы. Першы адбыўся ў кастрычніку, калі ў Варшавы прыехалі таксісты з усяе Польшчы. Яны патрабавалі ад уладаў абмежаваньня дзейнасьці канкурэнтных кампаніяў, якія на іх думку, парушаюць закон. Гаворка ідзе, між іншым, пра кампаніі Uber і Taxify.
Тады пратэстоўцы перадалі сваю пэтыцыю міністру юстыцыі.
Мяркуецца, што сёньняшняя акцыя пратэсту будзе працягвацца каля дзьвюх гадзінаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт