Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачалі збор падарункаў для дзяцей

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.11.2018 13:04
Гэтая акцыя ладзіцца ў рамках праграмы «Дапамажы дзецям перажыць зіму».
Foto: www.pdpz.pl

Жоўтае сонейка з усьмешкай на сінім фоне – гэта адметны знак Агульнанацыянальнай гуманітарнай акцыі «Дапамажы дзецям перажыць зіму».

Сёньня па ўсёй Польшчы ладзіцца Вялікае вулічнае зьбіраньне падарункаў. Мы не зьбіраем грошы толькі рэчавыя ахвяраваньні, – кажа суарганізатар акцыі журналістка Польскага радыё Малгажата Каўнацка. Патрэбна новая альбо чыстая, цёплая вопратка, у тым ліку пальчаткі, шалікі, шапкі, яшчэ доўгатэрміновыя прадукты харчаваньня, прысмакі, цацкі, школьныя прынады ды мыйныя сродкі.

Сабраныя рэчы будуць перададзеныя дзецям у патрэбе са шматдзетных, няпоўных, разьбітых сем'яў, які жывуць у цяжкіх матэрыяльных умовах, таксама дзяцям-інвалідам, выхаванкам дзіцячых дамоў, дамоў-інтэрнатаў.

У Варшаве дары можна прынесьці ў галоўны штаб, які месьціцца ў сядзібе Таварыства сяброў дзяцей Макотава і ў штаб у будынку Польскага радыё.

Інфармацыю пра пункты збору па ўсёй краіне, а таксама пра тое, як можна зладзіць штаб, можна знайсьці на вэб-сайце www.pdpz.pl.

Штабы збору можна арганізоўваць да Каляд.

Ганаровым патронам акцыі зьяўляецца першая лэдзі – Агата Дуда Корнхаузер. Польскае радыё зьяўляецца інфармацыйным спонсарам акцыі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт