Апазыцыя патрабуе адстаўкі польскага ўраду
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.11.2018 13:04
„Грамадзянская плятформа” прапануе прызначыць на прэм’ера свайго старшыню Гжэгажа Схэтыну.
Апазыцыя патрабуе адстаўкі польскага ўраду. PAP/Piotr Nowak
Апазыцыя патрабуе адстаўкі польскага ўраду
„Грамадзянская плятформа” прапануе прызначыць на прэм’ера свайго старшыню Гжэгажа Схэтыну.
Заўтра дэпутаты апазыцыйнай цэнтра-правай партыі „Грамадзянская плятформа” запрапануюць у Сэйме галасаваньне наконт канструктыўнага вотум недаверу ў дачыненьні да ўраду Матэвуша Маравецкага (Mateusz Moraviecki). Пра гэта паведаміў старшыня партыі Гжэгаж Схэтына (Grzegorz Schetyna).
Лідар „Грамадзянскай плятформы” паясьніў, што адной з прычынаў гэткага кроку зьяўляецца недастатковая, паводле апазцыі, рэакцыя ўраду на карупцыйны скандал у Камісіі па фінансавым наглядзе.
Гжэгаж Схэтына нагадаў, што яго партыя запрапанавала паклікаць у Сэйме сьледчую камісію па гэтай справе.
У сваёй заяве апазыцыйная партыя прапануе прызначыць на пасаду кіраўніка ўраду Гжэгажа Схэтыну.
Нагадаем, для прыняцьця вотуму недаверу неабходная падтрымка, як мінімум, 231 дэпутата.
аз