У Варшаве дыскутуюць пра мастацтва апошніх ста гадоў
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
20.11.2018 16:15
Канфэрэнцыя «(Рэ)канструкцыя дзяржавы і мастацтва ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе ў 1918-2018 гг.» праходзіць у Варшаве.
Каралеўскі замак у ВаршавеФота: Віктар Корбут/radyjo.net
У Каралеўскім замку ў Варшаве да 21 лістапада будзе праходзіць канфэрэнцыя «(Рэ)канструкцыя дзяржавы і мастацтва ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе ў 1918-2018 гадах». У форуме прымаюць удзел 38 вучоных з 18 краін.
Па словах ініцыятара канфэрэнцыі Ірэны Касоўскай, галоўная тэма, прапанаваная для абмеркаваньня — гэта роля мастацтва ў розныя гістарычныя пэрыяды ў розных палітычных сыстэмах краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Дасьледчыкі задаюцца пытаньнем, ці зьяўляецца гэты рэгіён адным культурным цэлым або мастацтва ў розных краінах мае свой унікальны характар.
Канфэрэнцыю могуць наведаць усе жадаючыя.
IAR/вк