Праз 2 гады пачнуць будоўлю новага Музэя Варшаўскага паўстаньня
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
20.11.2018 10:00
Майстэрня Nizio Design International выйграла конкурс на мадэрнізацыю Музэя Варшаўскага паўстаньня.
Праект новага корпуса Музэя Варшаўскага паўстаньняФота: PAP/Marcin Obara
Варшаўская майстэрня Nizio Design International выйграла конкурс на праект пашырэньня і мадэрнізацыі Музэя Варшаўскага паўстаньня ўздоўж вул. Таваровай.
Новы будынак будзе адначасова і галоўным уваходам у музэй. Там зьявяцца гардэроб, выставачныя, актавая залі, кафэ. Там будзе таксама стаянка для аўтобусаў.
На конкурс паступіла 11 работ.
Старшыня журы Кшыштаф Індарген адзначыў, што ў праекце пераможцаў дамінуюць дрэва, бэтон і зеляніна. У такім будынку можна будзе праводзіць мерапрыемствы пад адкрытым небам.
Паводле ўмоў конкурсу, было важна, каб новыя будынкі зьліваліся з існуючымі і ўтваралі адно цэлае, — адзначае дырэктар Музэя Варшаўскага паўстаньня Ян Алдакоўскі. Сувязь паміж новым і старым карпусамі будзе арганізавана пад зямлёй.
Работы па пашырэньні музэя пачнуцца праз два гады.
У сярэднім музэй наведвае больш за 700 000 чалавек у год.
IAR/вк