Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы прысвоіў чарговае званьне генэрала дзевяці афіцэрам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2018 16:01
Анджэй Дуда падзякаваў новым генэралам за іх працу, адзначыўшы, што гэтыя званьні не зьяўляюцца падарункам, а вынікам іх шматгадовай службы.
Падчас урачыстасьці ў прэзыдэнцкім палацыПадчас урачыстасьці ў прэзыдэнцкім палацыPAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт Польшчы прысвоіў чарговае званьне генэрала дзевяці афіцэрам
Напярэдадні Сьвята незалежнасьці Польшчы прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда прысвоіў генэральскія й адміральскія званьні дзевяці афіцэрам Войска Польскага. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў Прэзыдэнцкім палацы 10 лістапада.
Анджэй Дуда падкрэсьліў, што генэральскія прызначэньні ў гэты дзень маюць асаблівую каштоўнасьць і зьяўляюцца вялікай падзеяй як на дзяржаўным, так і асабістым узроўні. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў новым генэралам за іх працу, адзначыўшы, што гэтыя званьні не зьяўляюцца падарункам, а вынікам іх шматгадовай службы.
Падчас урачыстай цырымоніі Анджэй Дуда таксама падпісаў зьмены ў закон, які ўводзіць новую сыстэму кіраваньня й камандаваньня арміяй. Паводле яго, асноўная роля адводзіцца начальніку Генэральнага штабу, а не як цяпер Генэральнаму камандаваньню родаў узброеных сіл.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт