Эўракамісія палепшыла прагноз па эканамічнаму росту ў Польшчы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.11.2018 10:31
                    
                    Сёлета рост польскай эканомікі складзе 4,8% ВУП - у траўні эўрапейскія экспэрты прагназавалі 4,3%.
                
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
                     
Эўракамісія палепшыла прагноз па эканамічнаму росту ў Польшчы
Эўрапейская камісія ў чарговы раз павысіла прагноз эканамічнага росту для Польшчы на 2018 год. Як вынікае з восеньскага эканамічнага прагнозу, у гэтым годзе рост польскай эканомікі складзе 4,8% ВУП. У траўні эўрапейскія экспэрты прагназавалі 4,3%.
Эўракамісія таксама перагледзела прагнозы па росьце эўрапейскай эканомікі на бягучы й наступны гады. У 2018 годзе рост рэальнага ВУП краін эўразоны складзе 2,1%, а не 2,3%, як чакалася раней. Згодна з паведамленьнем Эўракамісіі, асноўным фактарам росту польскай эканомікі ў бліжэйшыя месяцы будзе прыватнае спажываньне, абумоўленае добрай сытуацыяй на рынку працы й даверам спажыўцоў. 

вс