Сьпікер Сэйму адкрыў шыльду Польскага інстытуту ў Тбілісі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.11.2018 16:11
Польскі інстытут у Тбілісі будзе займацца папулярызацыяй польскай культуры, а таксама будзе падтрымліваць амбасаду.
фота: Канцылярыя Сэйму
Сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі разам з польскай дэлегацыяй прыняў удзел у адкрыцьці шыльды Польскага інстытуту ў Тбілісі. Установа была створаная 26 траўня бягучага году. Падчас візыту сьпікера ў Грузію адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Польскага інстытуту.
Марэк Кухціньскі зьвярнуў увагу на сымбалічную дату пакліканьня ўстановы. 26 траўня адзначалася 100-я гадавіна незалежнасьці Грузіі.
Польскі інстытут у Тбілісі будзе займацца папулярызацыяй культуры, а таксама будзе падтрымліваць польскую амбасаду ў Грузіі. Марэк Кухціньскі дадаў, што ўстанова можа дапамагчы Грузіі інтэгравацца з Эўропай. «Мы ацэньваем гэта як сымбалічны дар для грузінаў і для Грузіі, як пажаданьне посьпехаў ва ўзмацненьні сувэрэнітэту, а таксама ў іх пазытыўным імкненьні інтэгравацца з цэлай Эўропай», – сказаў Кухціньскі.
Падчас двухдзённага візыту ў Грузіі сьпікер Сэйму прыняў таксама ўдзел у адкрыцьці Залі польскай культуры і літаратуры, а разам са сьпікерам грузінскага парлямэнту падпісаў статут Парлямэнцкай асамблеі Польшчы і Грузіі.
Сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі разам з польскай дэлегацыяй прыняў удзел у адкрыцьці шыльды Польскага інстытуту ў Тбілісі. Установа была створаная 26 траўня бягучага году. Падчас візыту сьпікера ў Грузію адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Польскага інстытуту.
Марэк Кухціньскі зьвярнуў увагу на сымбалічную дату пакліканьня ўстановы. 26 траўня адзначалася 100-я гадавіна незалежнасьці Грузіі.
Польскі інстытут у Тбілісі будзе займацца папулярызацыяй польскай культуры, а таксама будзе падтрымліваць амбасаду ў Грузіі. Марэк Кухціньскі дадаў, што ўстанова можа дапамагчы Грузіі інтэгравацца з Эўропай. «Мы ацэньваем гэта як сымбалічны дар для грузінаў і для Грузіі, як пажаданьне посьпехаў ва ўзмацненьні сувэрэнітэту, а таксама ў іх пазытыўным імкненьні інтэгравацца з цэлай Эўропай», – сказаў Кухціньскі.

ав