Польшча эфэктыўна змагаецца з нелегальнымі цыгарэтамі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
24.10.2018 13:14
У 2017 годзе нелегальны гандаль зьменшыўся больш, чым на 20%, да 4,9 мільярдаў штук.
Photo: klimkin/pixabay.com/CC0 Public Domain
Dziennik Gazeta Prawna
Польшча эфэктыўна змагаецца з нелегальнымі цыгарэтамі
Чорны рынак цыгарэтных вырабаў у Польшчы зьмяншаецца хутчэй, чым у Эўразьвязе. У 2017 годзе нелегальны гандаль зьменшыўся больш, чым на 20%, да 4,9 мільярдаў штук. Для параўнаньня, у Эўропе зьменшыўся крыху больш, чым на 8%.
Усё ж надалей Польшча знаходзіцца сярод краін, дзе падробленыя цыгарэты маюць высокі ўдзел у продажу. Ён складае 12,1%, а ў Нямеччыне, Чэхіі і Славаччыне не перавышае 4,9%.
Міністэрства фінансаў Польшчы паставіла мэту далейшага абмежаваньня шэрай зоны. Асабліва, што такая дзейнасьць дае дадатковыя даходы ў бюджэт. У выніку ўзмоцненай барацьбы з чорным рынкам у мінулым годзе легальны продаж цыгарэт вырас на 1%. Гэта трэці год запар, калі продаж расьце. Страты бюджэту ў мінулым годзе па прычыне нелегальных цыгарэт склалі 627 мільёнаў эўра.
Dziennik Gazeta Prawna: Чорны рынак цыгарэтных вырабаў у Польшчы зьмяншаецца хутчэй, чым у Эўразьвязе. У 2017 годзе нелегальны гандаль зьменшыўся больш, чым на 20%, да 4,9 мільярдаў штук. Для параўнаньня, у Эўропе зьменшыўся крыху больш, чым на 8%.

ав