Стан польскіх школьных аўтобусаў палепшыўся
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
13.10.2018 13:04
Летась падчас дарожнага кантролю школьных аўтобусаў, кожны восьмы транспартны сродак быў пазбаўлены допуску да ўдзелу ў дарожным руху.
pixabay.com/Public Domain CC0
Стан польскіх школьных аўтобусаў палепшыўся
Галоўны інспэктар аўтамабільнага транспарту Эльвін Гаядхур паведаміў, што ў Польшчы палепшыўся стан школьных аўтобусаў.
Інспэктар паведаміў, што школьныя аўтобусы знаходзяцца пад пільным кантролем на працягу ўсяго года, аднак асаблівая ўвага стану школьнага транспарту надаецца перад і пасьля 1 верасьня.
Летась падчас дарожнага кантролю школьных аўтобусаў, кожны восьмы транспартны сродак быў пазбаўлены допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Аднак, сёлета гэтае абмежаваньне ўжывалася ў дачыненьні толькі да кожнага чатырнаццатага школьнага аўтобуса. Дадзены паказчык сьведчыць аб паляпшэньні якасьці і бясьпекі перавозак школьнікаў.
Эльвін Гаядхур таксама паведаміў, што Галоўная інспэкцыя аўтамабільнага транспарту, рэалізуе адукацыйныя праграмы ў дзіцячых садках і школах. Інспэкцыя рэгулярна праводзіць урокі бясьпекі, падчас якіх інспэктары дарожнага транспарту кажуць пра тое, як паводзіць сябе на дарозе.
эж