8 кастрычніка распачнецца форум па кібэрбясьпецы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
07.10.2018 13:45
Форум Cybersec, гэта пляцоўка для супрацы паміж урадамі, міжнароднымі арганізацыямі й ключавымі гульцамі ў прыватным сэктары кібэрбясьпекі.
pixabay.com/Public Domain CC0
8 кастрычніка распачнецца форум па кібэрбясьпецы
IV Эўрапейскі форум па кібербясьпецы Cybersec 2018 пачнецца ў панядзелак у Кракаве. Па словах арганізатараў, мерапрыемства якое будзе доўжыцца два дні, зьбярэ сусьветна вядомы экспэртаў, якія займаюцца гэтай тэме.
Галоўным арганізатарам форуму зьяўляецца Інстытут Касьцюшкі ў Кракаве. Дырэктар Інстытуту Ізабэля Альбрыхт паведаміла, што канфэрэнцыя ў асноўным будзе прысьвечаная стратэгічным аспэктам кібэрбясьпекі. Форум Cybersec, гэта пляцоўка для супрацы паміж урадамі, міжнароднымі арганізацыямі й ключавымі гульцамі ў прыватным сэктары кібэрбясьпекі.
Падчас форуму таксама будзе праходзіць выстава пад назвай «Лічба, коды, шыфры – 100 гадоў незалежнасьці». На экспазыцыі будзе прадэманстраваны ўнёсак палякаў у разьвіцьцё лічбавых тэхналёгій.
эж
IV Эўрапейскі форум па кібербясьпецы Cybersec 2018 пачнецца ў панядзелак у Кракаве. Па словах арганізатараў, мерапрыемства будзе доўжыцца два дні, яно зьбярэ сусьветна вядомых экспэртаў, якія займаюцца гэтай тэмай.
Галоўным арганізатарам форуму зьяўляецца Інстытут Касьцюшкі ў Кракаве. Дырэктар Інстытуту Ізабэля Альбрыхт паведаміла, што канфэрэнцыя ў асноўным будзе прысьвечаная стратэгічным аспэктам кібэрбясьпекі.