У Польшчы адчынілі першую аўтастраду для ровараў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.10.2018 16:02
На трасе можа адбывацца паліцэйскі кантроль - правяраць будуць хуткасьць і цьвярозасьць.
pixabay.com/CC0 Public Domain
У Польшчы адчынілі першую аўтастраду для ровараў
У Явожне (Сылескае ваяводзтва) адчыненая першая ў Польшчы аўтастрада для ровараў – Velostrada. Веластрада налічвае два масты, адзін тунэль і мае 10 кілямэтраў даўжыні.
Галоўная прычына ўзьнікненьня веластрады – спрашчэньне спалучэньня паміж аддаленымі паміж сабой раёнамі гораду. Паводле правілаў руху, раварысты на веластрадзе могуць ехаць з максымальнай хуткасьцю 50 км\г. Дарога мае чатыры, аддзеленыя ад сябе пасы руху, кожны па 1,25 мэтра шырыні.
З думкаю пра пешаходаў на цэлай даўжыні роварнай сьцежкі ўзьнік тратуар шырынёй 2 мэтры. Веластрада павінна быць асьветленая, а зімой будзе рэгулярна чысьціцца ад сьнегу.
Улады Явожна заяўляюць, што на трасе можа адбывацца паліцэйскі кантроль. Правяраць будуць хуткасьць і цьвярозасьць. Аўтамабілі маюць поўную забарону ўезду на аўтастраду для ровараў.

ав