Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскія вучні атрымалі найлепшыя вынікі па ведах у АЭСР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 09:55
Дасьледаваньне PISA ацэньвае ўзровень ведаў і ўменьні іх у штодзённым жыцьці.
IAR/Łukasz Kowalski

Вучні варшаўскіх школ атрымалі найлепшыя вынікі ў міжнародным дасьледаваньні PISA, якое ацэньвае ўзровень ведаў і ўменьні вучняў у чытаньні з разуменьнем, па матэматыцы і па ведах прыродазнаўчых навук.

Дасьледаваньне PISA (ang. The Programme for International Student Assessment) праводзіцца кожныя тры гады міжнародным кансорцыюмам, якім кіруе АЭСР (Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця).

У вучняў правяралі перш за ўсё практычнае выкарыстаньне ведаў, атрыманых у школе, і ўменьне ўвасабляць іх ў вырашэньні праблем у сваім асабістым і грамадзкім жыцьці. Ацэньваецца здольнасьць будаваць эфэктыўна зносіны, а таксама ідэнтыфікаваць, інтэрпрэтаваць і вырашаць агульныя праблемы кожны дзень.

Варшаўскія вучні з іх вынікамі займаюць вядучыя пазыцыі ў кожнай з дасьледаваных абласьцей. Па чытаньні з разуменьнем сярэдні вынік апошніх 3-х цыклаў дасьледаваньня PISA дае маладым варшавянам першае месца сярод вучняў краін АЭСР і гарадоў Эўрапейскага Зьвязу з больш чым адзін мільён жыхароў.

Блізкія вынікі да вынікаў маладых палякаў атрымалі вучні з мэтраполій Японіі, Карэі й Канады. Супастаўныя вынікі здабылі 15-гадовыя вучні ў Францыі і Партугаліі.

Па матэматыцы маладых вяршавякаў апярэдзілі японцы, хаця вынікі з Польшчы, Японіі і Карэі падобныя.

Па ведах прыродазнаўчых навук палякі атрымалі крыху горшы вынік, чым найлепшыя ў гэтай катэгорыі падлеткавыя жыхары Японіі.

Польскія вучні ўдзельнічаюць у дасьледаваньні PISA ад самага пачатку, гэта значыць з 2000 года.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт