Муніцыпальная паліцыя Познані вядзе сьледзтва ў сувязі з выкарыстаньнем вульгарных словаў у Фэйсбуку. На пачатку ліпеня адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі ўжыў вульгарныя словы. Познаньская муніцыпальная паліцыя цяпер выклікае юзэра да сябе для вытлумачэньня справы.
У лісьце, апублікаваным у сацыяльных сетках, муніцыпальная паліцыя выклікае карыстальніка ў сваю сядзібу ў характары асобы, у дачыненьні да якой “існуе абгрунтаваная прадпасылка для пакараньня”. Карыстальнік Фэйсбука павінен скласьці тлумачэньні ў сувязі з парушэньнем 141 артыкулу Кодэксу правапарушэньняў, паводле якога “той, хто ў публічным месцы зьмяшчае непрыстойную аб’яву, напіс ці малюнак, альбо выкарыстоўвае непрыстойныя словы падлягае пазбаўленьню волі, штрафу памерам да 1,5 тысячы злотых (415 дал.) альбо вымове”.
Камэнтар з непрыстойным словам быў зьмешчаны ў публічнай групе +NieMaAnarchiiParkingowejwPoznaniu!+ (“НямаПарковачнайАнархііўПознані”) на Фэйсбуку.
Павестку выклалі на познаньскіх форумах, а таксама на прыватных профілях жыхароў Познані. Муніцыпальная паліцыя таксама пракамэнтавала справу ў сацыяльных сетках. “Муніцыпальная паліцыя, як кожны іншы орган правапарадку, ня можа не рэагаваць на зварот жыхара аб падазрэньні ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня”, - напісала гарадзкая паліцыя Познані.
Муніцыпальная паліцыя Познані вядзе справу ў сувязі з выкарыстаньнем вульгарных словаў у Фэйсбуку. На пачатку ліпеня адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі ўжыў вульгарныя словы. Познаньская муніцыпальная паліцыя цяпер выклікае інтэрнэткарыстальніка для вытлумачэньня справы.
У лісьце, апублікаваным у сацыяльных сетках, муніцыпальная паліцыя выклікае карыстальніка ў сваю сядзібу ў характары асобы, у дачыненьні да якой “існуе абгрунтаваная прадпасылка для пакараньня”.
Карыстальнік Фэйсбука павінен скласьці тлумачэньні ў сувязі з парушэньнем 141 артыкулу Кодэксу правапарушэньняў, паводле якога “той, хто ў публічным месцы зьмяшчае непрыстойную аб’яву, напіс ці малюнак, альбо выкарыстоўвае непрыстойныя словы падлягае пазбаўленьню волі, штрафу памерам да 1,5 тысячы злотых (415 дал.) альбо вымове”.

ав