Logo Polskiego Radia
Print

Польскія яйкі цэняцца за мяжой

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2018 13:09
Унутраны продаж яек зьменшылася, за тое вырас экспарт (у 2017 годзе на 48%).
pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna
Польскія яйкі цэняцца за мяжой. Спажываньне яек у Польшчы найніжэйшае з 1980 году. Вытворцы ратуюцца экспартам – з посьпехам.
Чаму ў краіне зьменшыўся продаж яек? Меншы попыт зьяўляецца вынікам зьменаў харчовых звычак палякаў. «Палякі ўсё часьцей пераключаюцца на бялок расьліннага паходжаньня. Прычынай выключэньня яек з дыеты зьяўляецца тое, што надалей няма адназначнай інфармацыі, ці яйка карысныя, ці не. Дадаткова, рэгулярна паяўляецца інфармацыя аб атручваньнях сальманэлай», – камэнтуе дыетоляг Ганна Сталіньска-Федаровіч. Сярод іншых прычын – высокая цана яек.
Унутраная продаж яек зьменшылася, за тое вырас экспарт. У 2017 годзе ён вырас на 48%. У мінулым годзе ўмовы для экспарту яек былі вельмі карыснымі. Польскім фірмам дапамог скандал з фіпранілам. У чэрвені бэльгійскае агенцтва аховы прадуктаў харчаваньня паінфармавала, што бэльгійскія яйкі могуць быць небясьпечнымі для здароўя па прычыне канцэнтрацыі ў іх інсэктыцыду. Фіпраніл знайшлі таксама ў яйках з Галяндыі і Францыі. У выніку заходнія краіны зьвярнулі ўвагу на бясьпечныя польскія яйкі. Дадзеныя экспарту з бягучага году сьведчаць аб тым, што польскія вытворцы надалей карыстаюцца добрай характарыстыкай за мяжой. Са студзеня па травень экспарт вырас на 15,7%.

Dziennik Gazeta Prawna: Спажываньне яек у Польшчы найніжэйшае з 1980 году. Вытворцы ратуюцца экспартам – з посьпехам.

Чаму ў краіне зьменшыўся продаж яек? Меншы попыт зьяўляецца вынікам зьменаў харчовых звычак палякаў. «Палякі ўсё часьцей пераключаюцца на бялок расьліннага паходжаньня. Прычынай выключэньня яек з дыеты зьяўляецца тое, што надалей няма адназначнай інфармацыі, ці яйка карысныя, ці не. Дадаткова, рэгулярна паяўляецца інфармацыя аб атручваньнях сальманэлай», – камэнтуе дыетоляг Ганна Сталіньска-Федаровіч. Сярод іншых прычын – высокая цана яек.

Унутраны продаж яек зьменшылася, за тое вырас экспарт. У 2017 годзе ён вырас на 48%. У мінулым годзе ўмовы для экспарту яек былі вельмі карыснымі. Польскім фірмам дапамог скандал з фіпранілам. У чэрвені бэльгійскае агенцтва аховы прадуктаў харчаваньня паінфармавала, што бэльгійскія яйкі могуць быць небясьпечнымі для здароўя па прычыне канцэнтрацыі ў іх інсэктыцыду. Фіпраніл знайшлі таксама ў яйках з Галяндыі і Францыі. У выніку заходнія краіны зьвярнулі ўвагу на бясьпечныя польскія яйкі.

Дадзеныя экспарту з бягучага году сьведчаць аб тым, што польскія вытворцы надалей карыстаюцца добрай характарыстыкай за мяжой. Са студзеня па травень экспарт вырас на 15,7%.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт