Працаўнікі ў Польшчы не баяцца за сваё месца працы
Таксама большасьць зь іх чакае ў бліжэйшым часе далейшага росту зарплатаў.
Амаль 90% палякаў не баіцца за сваё месца працы. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага агенцтвам Work Service. „З эканамічнага пункту гледжаньня, гэта вельмі важная інфармацыя”, - кажа прадстаўнік агенцтва Анджэй Кубісяк (Andrzej Kubisiak).
IAR 3 - 2018-08-29 13:18:00 - BADANIE-RYNEK PRACY-SYTUACJA
Анджэй Кубісяк: Стабільнасьць працаўладкаваньня прычыняецца да росту спажываньня, што ўплывае на рост эканомікі. Другая важная інфармацыя – 45% кампаніяў плянуе набор супрацоўнікаў яшчэ ў бягучым годзе. Пляны, датычныя набору й пачуцьцё стабільнасьці працаўладкаваньня могуць сьведчыць пра тое, што рынак працы ў Польшчы дасягае свайго максымуму.
Апытаньне таксама паказала, што 6 з 10 супрацоўнікаў у бліжэйшым часе чакаюць росту зарплатаў. Аднак, паводле Кубісяка, кампаніі ўжо не такія схільныя павышаць заработныя платы.
Анджэй Кубісяк: Таксама дзяржаўны бюджэт на будучы год бярэ пад увагу невялікае запаволеньне кан’юнктуры й ВУП на ўзроўні 4%. Гэта можа прычыніцца да таго, што частка цяперашніх станоўчых тэндэнцыяў у эканоміцы можа пачаць запавольвацца.
Вынікі дасьледаваньня таксама сьведчаць пра тое, што амаль 72% кампаній мелі розныя праблемы з павелічэньнем занятасьці. Часьцей гэта датычыла прамысловасьці, сфэры паслуг, вытворчасьці й гандлю.
аз