Logo Polskiego Radia
Print

Польская транспартная галіна мае праблемы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2018 09:11
Польскія дальнабойшчыкі кідаюць працу, нягледзячы на даволі высокія зарплаты.
Photo: jwvein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская транспартная галіна мае праблемы
Польскія дальнабойшчыкі кідаюць працу, нягледзячы на даволі высокія зарплаты.
Транспартная галіна ў Польшчы змагаецца з праблемамі. Не хапае 100 тысяч прафэсійных кіроўцаў. Кожны год ад выконваньня гэтай прафэсіі адмаўляецца да 25 тысяч прафэсійных кіроўцаў. Наступствы працягу гэткай сытуацыі для эканомікі могуць быць вельмі сур’ёзныя, папярэджвае „Gazeta Wyborcza”.
Праблема заключаецца ў тым, што транспарт зьяўляецца важнай галіной польскай эканомікі. Ён адказвае за 6,5% ВУП у Польшчы, то бок за больш, чым сельская гаспадарка. Калі транспарт будзе запавольваць, то гэта паўплывае таксама на іншыя галіны, напрыклад, гандаль, прамысловасьць, ці будаўніцтва.
Нягледзячы на рост зарплатаў (дальнабойшчык можа зарабіць да 1 800 эўра ў месяц), прафэсія становіцца ўсё менш папулярнай сярод маладых кіроўцаў. У Польшчы працуе больш за 600 тысяч прафэсійных вадзіцеляў і ўжо не хапае каля 100 тысяч. Паводле экспэртаў, калі сённяшняя адмоўная тэндэнцыя будзе працягвацца, то ў 2025 годзе польскай эканоміцы трэба будзе працаўладкаваць 900 тысяч прафэсійных кіроўцаў.
Тым часам маладыя людзі ня хочуць праводзіць некалькіх тыдняў у дарозе, а адносна высокая зарплата таксама не кампэнсуе, напрыклад, разлукі з сям'ёю. Да гэтага трэба дадаць праблемы са здароўем, да якіх прычыняюцца доўгая язда, бяссонныя ночы й дрэннае харчаваньне.
У некаторых эўрапейскіх краінах дальнабойшчыкі маюць свабодныя выходныя й карацейшы дзень працы. Напрыклад, у Нямеччыне прафсаюзы дабіліся права на штотыднёвы 45-гадзінны адпачынак дома.
Аднак, на думку экспэртаў, у Польшчы гэткія ўмовы працы нерэальныя. Адной з прычынаў зьяўляецца геаграфічнае распалажэньне краіны – па тавары трэба ехаць далёка. Акрамя таго, заходнія транспартныя кампаніі менавіта ў Польшчы адкрываць свае філіялы ды „эксплюатуюць” польскіх кіроўцаў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт