Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя падсумавала колькасьць летніх няшчасных выпадкаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.09.2018 13:30
Падчас летніх канікул адбылося 6900 ДТЗ, у выніку якіх загінула звыш 600 чалавек.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліцыя падсумавала колькасьць няшчасных выпадкаў, якія здарыліся ўлетку
У Польшчы зафіксаваная меншая колькасьць дарожна-транспартных здарэньняў, аднак ўтапленьняў здарылася больш. Галоўная камэндатура паліцыі падлічыла, што падчас летнік канікул, якія ў Польшчы праходзяць з 22 чэрвеня па 2 верасьня, адбылося 6900 ДТЗ, у выніку якіх загінула звыш 600 чалавек. Таксама 8200 чалавек былі параненыя.
Паводле зьвестак Галоўнай камэндатуры сёлета на дарогах загінула на 29 чалавека меней чым летась, таксама на 1200 чалавек зьменшылася колькасьць параненых. Цягам гэтых канікул было затрымана 23 тысячы кіроўцаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алькагольнага апʼяненьня.
Што тычыцца бясьпекі на вадзе, падчас сёлетніх канікул у Польшчы патанула 214 чалавек і гэта на 30 чалавек болей чым летась.
Ужо сёньня польская паліцыя распачала акцыю «Бясьпечная дарога да школы». Праваахоўнікі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым дзяжурства ў ваколіцах месцаў навучаньня, а таксам правяраецца бачнасьць дарожных знакаў паблізу школ.
эж


У Польшчы зафіксаваная меншая колькасьць дарожна-транспартных здарэньняў, аднак ўтапленьняў здарылася больш. Галоўная камэндатура паліцыі падлічыла, што падчас летніх канікул, якія ў Польшчы праходзяць з 22 чэрвеня па 2 верасьня, адбылося 6900 ДТЗ, у выніку якіх загінула звыш 600 чалавек. Таксама 8200 чалавек былі параненыя.

Паводле зьвестак Галоўнай камэндатуры сёлета на дарогах загінула на 29 чалавек меней чым летась, таксама на 1200 чалавек зьменшылася колькасьць параненых. Цягам гэтых канікул было затрымана 23 тысячы кіроўцаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алькагольнага апʼяненьня.

Што тычыцца бясьпекі на вадзе, падчас сёлетніх канікул у Польшчы патанула 214 чалавек і гэта на 30 чалавек болей чым летась.

Ужо сёньня польская паліцыя распачала акцыю «Бясьпечная дарога да школы». Праваахоўнікі пераходзяць на ўзмоцнены рэжым дзяжурства ў ваколіцах месцаў навучаньня, а таксам правяраюць бачнасьць дарожных знакаў паблізу школ.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт