Logo Polskiego Radia
Print

Беларускага вадзіцеля будуць судзіць у Польшчы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 02.09.2018 12:00
Беларускі грузавік выпадкова зьбіў двух вадзіцеляў, якія спрачаліся на дарозе.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Раённая пракуратура ў горадзе Замбруў у Падляскім ваяводзтве Польшчы накіравала абвінаваўчыя заключэньні ў мясцовы суд супраць вадзіцеля грузавіка зь Беларусі. Вадзіцель абвінавачваецца ў датычнасьці да няшчаснага выпадку з дваімі ахвярамі. Працэс пачнецца ў другой палове кастрычніка.

Аварыя адбылася ў лютым гэтага года недалёка ад мясцовасьці Старэ Кшэва, на дарозе S8 Беласток — Варшава. На ўчастку дарогі спыніліся дзьве машыны, зь якіх выйшлі вадзіцелі. У іх і машыны трапіў грузавік, якім кіраваў 40-гадовы грамадзянін Беларусі.

Вадзіцель быў цьвярозы. Ён добраахвотна пагадзіўся стаць перад судом. Пракуратура абвінавачвае яго ў тым, што ён не праявіў асьцярожнасьці, што і прывяло да няшчаснага выпадку.

Паводле даных сьледчых, машыны спыніліся, бо паміж іх вадзіцелямі, праўдападобна, узьнікла сварка адносна паводзін на дарозе.

Пракуратура з улікам абставін інцыдэнту накіравала ў раённы суд Замбрува просьбу аб прысудзе безь неабходнасьці правядзеньня слуханьняў. Беларусу пагражае турэмнае зьняволеньне на 1 год з адтэрміноўкай на 3 гады і штраф 3,6 тыс. злотых (1 эўра = 4,28 злотага).

Аднак судовае разьбіральніцтва ўсё ж будзе праведзена і мера пакараньня можа быць зьменена. Слуханьне па справе прызначана на 19 кастрычніка.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт