Logo Polskiego Radia
Print

Польшча знаходзіцца ў лідэрах ЭЗ па самым нізкім беспрацоўі

Polskie Radio
Jolanta Śmiałowska 31.08.2018 14:20
Дадзеныя Эўрастата паказваюць, што ў ліпені беспрацоўе ў Польшчы складала 3,5%, што дае Польшчы трэцяе месца ў ЭЗ.
Bild: pixabay.com/Public Domain CC0

Дадзеныя Эўрастата паказваюць, што ў ліпені беспрацоўе ў Польшчы складала 3,5%, што дае Польшчы трэцяе месца ў ЭЗ. Ад чэрвеня Польшча абагнала Вугоршчыну і заняла трэцяе месца за Чэхіяй (беспрацоўе 2,3%) і Нямеччынай (з беспрацоўем на ўзроўні 3,4%).

У Эўразьвязе найгоршая сытуацыя ў гэтым сэнсе ў Грэцыі, дзе ў траўні без працы заставаліся 19% грамадзян, і ў Гішпаніі – больш за 15%.

Сярэднестатыстычны ўзровень беспрацоўя ў цэлым Эўразьвязе складае 6,8%. У краінах эўразоны ў сярэднім 8,2% застаюцца бяз працы.

У ЭЗ памяншаецца таксама беспрацоўе сярод маладых людзей, але гэта ўсё яшчэ вялікая праблема для супольнасьці, асабліва на поўдні Эўропы. У Грэцыі гэта амаль 40 працэнтаў, а ў Гішпаніі ды Італіі больш за 30 адсоткаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт