Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўшанавалі ўкраінцаў, якія абаранялі краіну ў 1920 годзе

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.08.2018 17:00
На праваслаўных могілках у варшаўскім раёне Воля была ўшанавана памяць афіцэраў і салдат арміі УНР.
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота Фота: PAP/Leszek Szymański

На праваслаўных могілках у варшаўскім раёне Воля была ўшанавана памяць афіцэраў і салдат арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, якія абаранялі Варшаву ад уварваньня бальшавікоў у 1920 годзе.

15 жніўня адзначаецца Дзень Войска Польскага — у гадавіну Варшаўскай бітвы 1920 года, вядомай як «Цуд на Вісьле». Тады польскія войскі абаранілі сталіцу краіны ад бальшавікоў і пачалі наступленьне на Савецкую Расею.

Вянкі і букеты кветак на могілках на Волі ўсклалі пасол Украіны ў Польшчы Андрый Дэшчыца, былы прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, няўрадавых арганізацый і жыхары сталіцы.

На праваслаўных могілках на Волі пахаваны амаль сто афіцэраў арміі УНР.

Пасол Украіны ў Польшчы сказаў, што агульная гісторыя абавязвае абедзьве краіны супрацоўнічаць.

Урачыстасьці, прысьвечаныя памяці афіцэраў і салдат арміі УНР прайшлі 15 жніўня ня толькі ў Варшаве, але і ў Любліне, Кракаве, Пшэмысьлі, Аляксандруве Куяўскім, Калішы і Гданьску.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт