Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер-міністар М. Маравецкі віншуе польскіх спартоўцаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.08.2018 14:23
«Залаты хет-трык ЧЭ па лёгкай атлетыцы!".
Польскія спартсмэнкі Ю. Сьвенты-Эрсэтыц і П. ВыцішкевічПольскія спартсмэнкі Ю. Сьвенты-Эрсэтыц і П. ВыцішкевічPAP/Adam Warżawa

Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі павіншаваў польскіх спартоўцаў з мэдалямі на Чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне.

«Залаты хет-трык ЧЭ па лёгкай атлетыцы! Віншую нашых цудоўных жанчын і Адама! Сёньняшняе дасягненьне ўвойдзе ў гісторыю. З надзеяй чакаем заўтрашняга дня», – напісаў кіраўнік Рады міністраў на Твітэр.

Залаты мэдаль у забегу на 400 мэтраў заваявала Юстына Сьвенты-Эрсэтыч (Święty-Ersetic). Разам з Ігай Баугмарт-Вітан (Baugmart-Witan), Малгажатай Голуб-Кавалік (Hołub-Kowalik) і Патрыцыяй Выцішкевіч (Wyciszkiewicz) яна выйграла таксама эстафэту 4х400 мэтраў, а ў забегу на 800 мэтраў перамог Адам Кшчот (Kszczot).

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт