Паліцыя выявіла ў лесе наркотыкі вартасьцю ў $750 тыс.
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.08.2018 08:19
Плянтацыя марыхуаны знаходзілася ў Малапольскім ваяводзтве на поўдні Польшчы.
www.pixabay.com
Супрацоўнікі паліцыі выявілі ў лесе плянтацыю каноплі і сушаную марыхуану, чорнарынкавая вартасьць якой складае $750 тысяч.
Плянтацыя знаходзілася ў Малапольскім ваяводзтве на поўдні Польшчы. Каля 700 кустоў канапель з сярэдняй вышынёй 1,5 мэтра было пасаджана ў чыгунах. У палатцы побач знаходзілася амаль 10 кг сухой марыхуаны. Плянтацыя была забясьпечана абсталяваньнем для паліваньня расьлін і хімічнымі рэчывамі для падтрыманьня іх росту.
У выніку падрыхтаванай акцыі паліцыя затрымала двое чалавек, якія глядзелі плянтацыю. Мужчыны ва ўзросьце 26 і 31 гадоў былі зьдзіўлены прысутнасьцю паліцэйскіх у лесе. Iм пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
яс