Logo Polskiego Radia
Print

Чарговыя ачагі афрыканскай чумы сьвіней знойдзеныя ў Люблінскім ваяводзтве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2018 16:56
З пачатку бягучага году на тэрыторыі Польшчы высьветленыя 77 ачагоў АЧС.
pixabay.com/Public Domain CC0

Чарговыя ачагі афрыканскай чумы сьвіней знойдзеныя ў Люблінскім ваяводзтве. Вірус закрануў тры гаспадаркі.
У першым выпадку сяляне гадавалі 65 сьвіней. На другой фэрме было 25 штук, у трэцім выпадку гаворка толькі пра двух сьвіней. Пра новыя ачагі інфармуе Галоўная санстанцыя.
Усе названыя фэрмэрства ляжаць на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад пагрозай. У гэтым рэгіёне ўжо былі сьцьверджаныя выпадкі АЧС. Ужо распачатыя працэдуры, зьвязаныя з ліквідацыяй вірусу.
З пачатку бягучага году на тэрыторыі Польшчы высьветленыя 77 ачагоў АЧС, а агулам з 2014 году – 181 ачаг.

Вірус закрануў тры гаспадаркі. У першым выпадку сяляне гадавалі 65 сьвіней. На другой фэрме было 25 штук, у трэцім выпадку гаворка толькі пра двух сьвіней. Пра новыя ачагі інфармуе Галоўная санстанцыя.

Усе названыя фэрмэрства ляжаць на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад пагрозай. У гэтым рэгіёне ўжо былі сьцьверджаныя выпадкі АЧС. Ужо распачатыя працэдуры, зьвязаныя з ліквідацыяй вірусу.

З пачатку бягучага году на тэрыторыі Польшчы высьветленыя 77 ачагоў АЧС, а агулам з 2014 году – 181 ачаг.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт