Учора пайшоў з жыцьця Томаш Станька – легенда джазавай музыкі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.07.2018 11:30
Томаш Станька быў адным з самых распазнавальных польскіх музыкаў і іконай сусьветнага джазу.
PAP/Darek Delmanowicz
Учора пайшоў з жыцьця Томаш Станька – легенда польскай і эўрапейскай джазавай музыкі. Музыка памёр учора ў Варшаве. Прэзыдэнт Анджэй Дуда напісаў на Твітэры, што Томаш Станька быў адным з самых распазнавальных польскіх музыкаў і іконай сусьветнага джазу. Прэзыдэнт нагадаў, што Станька быў Кавалерам Камандорскага Крыжа з Зоркай Ордэну Адраджэньня Польшчы.
Томаш Станька нарадзіўся 11 ліпеня 1942 году ў Жэшаве. Ён запісаў каля 40 альбомаў, напісаў музыку да некалькіх дзясяткаў фільмаў, выступаў з канцэртамі па цэлым сьвеце. Музыка быў ляўрэатам многіх польскіх і міжнародных узнагарод.
Апошнім часам ён хварэў ракам. Станька памёр ва ўзросьце 76 гадоў.
Учора пайшоў з жыцьця Томаш Станька – легенда польскай і эўрапейскай джазавай музыкі. Музыка памёр учора ў Варшаве.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда напісаў на Твітэры, што Томаш Станька быў адным з самых распазнавальных польскіх музыкаў і іконай сусьветнага джазу. Прэзыдэнт нагадаў, што Станька быў Кавалерам Камандорскага Крыжа з Зоркай Ордэну Адраджэньня Польшчы.

ав