У Польшчы змагаюцца зь нелегальнымі сьмецьцезвалкамі 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.07.2018 17:44
                    
                    Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў Закона аб адкідах.
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў Закона аб адкідах. Мэта дакумэнту – вырашэньне праблемы сьмецьця, якое выкідаюць у непрызначаных для гэтага месцах. Вельмі часта звалкі гараць. У апошнія месяцы ў Польшчы зафіксавана больш за 60 такіх пажараў.
Новы закон дазваляе, у прыватнасьці, ваяводзкім інспэкцыям па ахове навакольнага асяродзьдзя спыняць прадпрымальніцкую дзейнасьць фірмаў па зборы, перапрацоўцы і ўтылізацыі сьмецьця, адказных за несанкцыянаваныя звалкі й пажары на іх. Калі ў дачыненьні да кампаніі будзе двойчы ўжытае адміністрацыйнае спагнаньне, то можа быць пастаўленае пытаньне аб яе закрыцьці.

вс