Пасьля перапынку ў паўгоду выйшаў нумар «Сzasopisu»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.07.2018 08:57
На вокладцы выданьня напісана па-беларуску, што гэта беларускі грамадзка-культурны штомесячнік.
Гістарычнае фота з актуальнай вокладкі выданьня Сzasopis
Пасьля перапынку ў паўгоду выйшаў нумар «Сzasopisu»
З-за фінансавых праблем на Беласточчыне паўгоду не выходзіў часопіс на беларускай і польскай мовах «Czasopis». І вось нарэшце зьявіўся першы нумар (ліпень-верасень) за гэты год.
Часопіс зьмяніў графічнае афармленьне. На вокладцы выданьня напісана па-беларуску, што гэта беларускі грамадзка-культурны штомесячнік.
У прадмове да часопіса галоўны рэдактар Юрка Хмялеўскі напісаў, што ён будзе па-ранейшаму адлюстроўваць пытаньні сучаснасьці, гісторыі, літаратуры й мастацтва, а таксама месца чалавека ў сьвеце. Часопіс будзе выходзіць па-беларуску й па-польску, а таксама на «карэнных мовах беларусаў Падляшша – па-просту й по-пудляську».
Адначасова з папяровым выданьнем «Сzasopisu» будзе створаны й партал выданьня, дзе інфармацыя й артыкулы будуць зьяўляцца мінімум два-тры разы ў месяц.

радыё рацыя/вс