Да 2022 году аўтастрада А1 будзе поўнасьцю здадзеная ў эксплёатацыю
Міністар інфраструктуры: Аўтастрада А1 – гэта адзін з найбольш важных камунікацыйных шляхоў у Польшчы.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) паведаміў, што да канца жніўня павінны быць падпісаныя новыя кантракты на дабудаваньне аўтамагістралі А1.
У тым ліку ў панядзелак быў падпісаны кантракт на праектаваньне й будаўніцтва апошняга ўчастка трасы з Тушына (Tuszyn) у Чэнстахову.
Міністар Адамчык падкрэсьліў, што аўтастрада А1 – гэта адзін з найбольш важных камунікацыйных шляхоў у Польшчы.
Анджэй Адамчык: Аўтастрада А1 – гэта, у прынцыпе, пазваночнік камунікацыйнай сыстэмы ў нашай краіне. Яна спалучае поўнач, то бок узьбярэжжа, з паўднёвай мяжой краіны. Далей праз Остраву, Брно, Вену ідзе на поўдзень Эўропы. Таму яна мае стратэгічны характар. Важна таксама й тое, што ад Чэнстаховы да Лодзі аўтастрада мае ўжо па тры паласы руху ў адзін бок.
У 2022 годзе аўтамагістраль А1 павінна быць поўнасьцю здадзеная ў эксплёатацыю.
аз
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) паведаміў, што да канца жніўня павінны быць падпісаныя новыя кантракты на працяг будаўніцтва аўтамагістралі А1.
У тым ліку ў панядзелак быў падпісаны кантракт на праектаваньне й будаўніцтва апошняга ўчастка трасы з Тушына (Tuszyn) у Чэнстахову.
Міністар Адамчык падкрэсьліў, што аўтастрада А1 – гэта адзін з найбольш важных камунікацыйных шляхоў у Польшчы.
Анджэй Адамчык: Аўтастрада А1 – гэта, у прынцыпе, пазваночнік камунікацыйнай сыстэмы ў нашай краіне. Яна спалучае поўнач, то бок узьбярэжжа, з паўднёвай мяжой краіны. Далей праз Остраву, Брно, Вену ідзе на поўдзень Эўропы. Таму яна мае стратэгічны характар.
У 2022 годзе аўтамагістраль А1 павінна быць поўнасьцю здадзеная ў эксплёатацыю.
аз