У Польшчы распачынаецца дабрачынная акцыя «Заплечнік поўны ўсьмешак»
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
17.07.2018 16:51
Заплечнікі можна сабраць самастойна або купіць ужо падрыхтаваныя й запоўненыя прыналежнасьцямі ў аддзяленьнях арганізацыі «Карытас Польшча».
pixabay.com/Public Domain CC0
У Польшчы распачынаецца дабрачынная акцыя «Заплечнік поўны ўсьмешак»
Мэта акцыі »Заплечнік поўны ўсьмешак» – дапамагчы падрыхтавацца да школы дзецям з малазабясьпечаных семʼяў, дзе часта не хапае сродкаў на неабходныя школьныя прыналежнасьці. Ініцыятарам дабрачыннай акцыі зьяўляецца каталіцкая арганізацыя «Карытас Польшча».
Агульнапольская акцыя праходзіць ужо ў 10 раз. Заплечнікі можна сабраць самастойна або купіць ужо падрыхтаваныя й запоўненыя прыналежнасьці ў аддзяленьнях арганізацыі «Карытас Польшча». Сёлета акцыя будзе доўжыцца да 19 жніўня.
Мэта акцыі »Заплечнік поўны ўсьмешак» – дапамагчы падрыхтавацца да школы дзецям з малазабясьпечаных семʼяў, дзе часта не хапае сродкаў на неабходныя школьныя прыналежнасьці. Ініцыятарам дабрачыннай акцыі зьяўляецца каталіцкая арганізацыя «Карытас Польшча».
Агульнапольская акцыя праходзіць ужо ў 10 раз. Заплечнікі можна сабраць самастойна або купіць ужо падрыхтаваныя й запоўненыя прыналежнасьцямі ў аддзяленьнях арганізацыі «Карытас Польшча». Сёлета акцыя будзе доўжыцца да 19 жніўня.
эж